автореферат диссертации по филологии, специальность ВАК РФ 10.01.01
диссертация на тему: Язэп Пуща: становление творческой индивидуальности
Полный текст автореферата диссертации по теме "Язэп Пуща: становление творческой индивидуальности"
^$б£$арускі
ДЗЯРЖАУНЫ ПЕДАГАГ1ЧНЫ УН1ВЕРС1ТЭТ ІМЯ МАКС IM А ТАНКА
На правах рукапісу
ДАС'ЬКО ГАННА АНАТОЛЬЕВНА
ЯЧЭП ПУ111ЧА: CTAHAVJIEHIIH ТВОРЧАЙ ІНДЬІВІДУАЛЬНАСЦІ ( 10.01 .oj—беларуская літаратура)
АУТАРЭФЕРАТ
дьісертацьіі на атрыманне вучонай ступені кандидата філалагічньїх навук
МШСЖ — 1997
Работа выканана у Беларускім дзяржауным педагагічньїм універсітзце імя
Максіма Танка
Навуковы кіра^нік -- прафесар Д.Я. Бугаёу.
Аф>цыпныя апанен ги:
Вядучая павуковая ^станова •
доктар філалагічньїх навук, прафессгір, ч.іен-карэспапдэнт АНБ У.В.Гніламедау; кандидат філалагічньїх навук, дацзнг У.А.Навумовіч.
Брзсцкі дзяржауны педагагічиьі іистьпуг.
Абарона адбудзецца 28 сакавіка ÿ /5"**гадзін на пасяджзнні савега па абароне дысертацый у Беларускім дзяржауным універсітзце. па адрасе: 2201)30. Мінск, вул. К.Маркса, д. 3Í-
З дысертацыяй можна азнаеміцца у бібліятзцьі ЬДУ.
Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый
х; fû
. Л.Д.Сімьков
з
Язэп Пушча (Іосіф Паулавіч Плашчынсю) - адзін з найбольш цікавьіх і арьігінальньїх паэтау 20-х гадоу XX стагоддзя. Да нядауняга часу яго імя было мала вядома масаваму чытачу. Гзта было абумоулена тьімі прьічьінамі, што савецкая літературная крыгыка практычна не удзяляла увагі творчасці рзпрзсіраванага беларускага пазта. Многія творы, напісаньїя да 1930 года, не реравьідаваліся у першапачатковым выглядзе, а у зборніках 60-х гадоу бьілі надрукаваны перапрацаваныя варыянты. Зразумела, luto у савецкі час усе падзеі, літаратурньїя і грамадскія, тлумачьіліся паводле палітьічньїх меркаванняу. Фактычна тое, што не умацоувала і не прыхарошвала сістзму, не мела права на існаванне. Да таго ж лес Язэпа Пушчы быу сведчаннем антьігуманнасці гзтай сістзмьі. Арышт на хлуслівьіх абвінавачваннях, турма, забарона працаваць па спецьіяльнасці, высылка, дваццаць восем гадоу небыцця за межамі Беларусі - аб усім гзтым нельга было гаварыць адкрыта, на поуны голас у савецкі час. Адпаведна, творчасць Язэпа Пушчы разглядалася аднабакова і была практычна скасавана. £н не упісвауся у строй прававерных "лесняроу" рзвалюцьіі і новага часу. Таму і цкавала яго крытыка у канцы 20-х, таму і замоучвала многае у ягонай творчасці у паслясталінскія гады.
У саеецкім літгратуразязустБо проблемы літаратурнага працэсу 20-х гадоу распрацоуваліся недастаткова аб’ектыуна і падаааліся даволі аднабакова * з ухілам у бок усхвалення рэвалюцыйнай перабудозы краіньї і асуджзння усяго, што не упісвалася у кірунак "літаратурьі, народжанай Кастрьічнікам". '
У постсавецкі час было узнята пытанне пра неабходнасць аб'ектьіунасці у ацэнцы літаратурнага працэсу 20-30-х гадоу і, адпаведна, вывучэння творчых індьівідуальнасцяу пісьменнікау і паэтау, чый талент раскрыуся на той час.
Пры распрацоуцы тэмы "Язэп Пушча: станауленне . творчай
індьівідуальнасці" а утар дысертацыйнага даследавання у асноуным выкарыстау тзксты першага выдання зборнікау Язэпа Пушчы і асобныя часопісньїя публікацьіі. Пры вьізначзнні месца Язэпа Пушчы у літаратурньїм працэсе 20-х гадоу улічаньї папярзднія ацзнкі творчасці пазта, адиак асноуным і зьіходньїмі дадзеньїмі для характарьістьікі творчай індьівідуальнасці з'явіліся непасрэдна факты творчай біяграфіі, сама літературная дзейнасць пазта. Своеасаблівасць светапогляду Пушчы лагічна еыяулена менавіта праз
характарыстыку яго мастацкіх набыткау, а не праз вывучэнне ранейшых крьггычна-палпычных ацэнак творчасці паэта, хоць яны па меры неабходнасці такоама улічваюцца.
Язэп Пушча адзін з тых, чыё жыццё і творчасць сталі ахвярамі свайго чесу. Даследуючы творчую індьівідуальнасць паэта, мы па-першае, аддаем належную даніну памяці продкау, памяці мінульїх пакаленняу, па-другое, аднауляем гістарьічную і літаратурную прауду, па-трэцяе, акрзсліваем адну з яскравых старонак беларускай мастацкай творчасці перыяду 20-х гадоу - часу руйнавання старой і фарміравання новай дзяржавы і, адпаведна, культуры.
Ацзнкі, якія раней бьілі дадзены творчасці Язэпа Пушчы, носяць у асноуным ідзйна-палітьічньї характер. Тэта датычыцца крытычных выпадау супраць творчасці Язэпа Пушчы, якія рабіліся вульгарьізатарамі у канцы 20-х гадоу, а часткова стасуецца і да перыяду 60-х, калі станоуча ацзньваліся толькі асобныя творы паэта, а большасць іх замоучвалася або атрьімлівала негатыуную ацзнку. У постсавецкі час з'явілася некалькі крытычных артыкулау, у якіх больш увагі удзялялася факту рзпрзсіі лазта, а не яго светалогляду і своеасаблівасці таленту.
Актуальнасць тзмы даслвдавання
Дысертацыйнав даследаванне тэматычна звязана з праблемай стварэння курса новай гісторьн беларускай літаратурьі М. Мушьінскі слушна піса?, што "...беларуская література у новай "Псторьіі..." павінна быць раскрыта як з'ява эстэтычная, нелауторна-самабытная, сацыяльнг дзтзрмінаваная, як вьінік духоунай дзейнасці народа і як арганічньї злемені нацыянальнай культуры"’.
Менавіта дакпаднасць і аб'ектыунасць, незалежнасць ад палітьічнаР кан'юнктуры павінньї выэначаць літаратурную крытыку і літаратуразнауствг сённяшняга дня. Творчасць Язэпа Пушчы - цікавейшая старонка літаратурнагг працэсу 20-х гадоу. Даследуючы яе, мы не толькі вызначаем індьівідуальнае уласцівае паэту, што само ла сабе цікава і значна, але і маем магчымасць
’Мушьшскі М. І пічоїа, апроч прауды: Якон бмііь Тісюрмі бсіар\скаіі лііарл\рі>Г\- Мінск: Нав\*:а і гохіика. 1990.-С.6.
акрзслщь агулышя асаблівасці літаратурнага працэсу, які мельга аб'ектыуна ацгжіць без дзталевага аналізу творчасці усіх без выключзння пазтау і '■псим'і.чн'кзу, 'ити г.ралзілі сябз у тэты час, бо, як адзначыу М Мушьінскі, адной з прычыч збяднення "Гісторьіі беларускай літаратурьі" з'яуляецца "вывучзнне пераважна вяршынных з'яу у літаратурьі"2.
Яззп Пушча не належыць да "дробных" тапентау, а з'яуляецца разам з Уладзімірам Дубоукам, Уладзімірам Жыпкам найбольш цікавай асобай у літаратурьі 20-х гадоу.
Сувязь лрацы з буйньші наоуковьімі прагракіакії і тзмамі
Тэма даследавання зашерджзна на Вучоным савецв Беларускага дзяржаунага педгігагічнага унверсітзта кя Мзкс.іма Танка /лратакол N 9 ад ЗО мая 1996г./. Яна з'яуляецца састауной частквй навуковай праграмы "Гісторьія шматнацыянальнай літаратурьі народау соету IX - XX стст. і методыка яе выкладання", якая распрацоуваецца на кафедры беларускай літаратурьі БДПУ імя Максіма Танка і выканана як планавая тзма.
Мата і задачи дысертацыйнага даследавання
Асноуная мата даследавання - прасачыць станауленне творчай індьівідуальнасці Яззпа Пушчы. Для гзтага з навуковай аб’екгыунасцю прааналізаваць найбольш цікавьі і плённы перыяд творчасці Яззпа Пушчы да 1930 года, прасачыць звалюцыю грамадскіх і зстэтычных поглядау паэта, паказаць пошук Пушчам свайго творчага credo, вызначыць месца паэта у літаратурньїм працзсе 20-х гадоу. У рабоце разгледжаны творы, якія вульгарна-сацыялапчнай крьітьїкай-асуджаліся і такім чынам часова бьілі выкраслены з агульнай літаратурнай лльїні. Задачай дысертацыйнага даследавання з'яуляецца разгляд творчай індьівідуальнасці Яззпа Пушчы у кантзксцв літаратурнага працзсу 20-х гадоу на Беларусі. ■
Аутар дьісертацьіі абмяжоуваецца даследаваннем творчасці пазта 20-х гадоу (да 1930 года уключна) -- часам найбольш плённай працы Яззпа Пушчы на літаратурнай ніве, калі і была сфарміравана яго творчая індьівідуальнасць.
: Ммш.шскі М. І пічої а, лироч притім: Якоіі бмііь Тісюрм» 6слар\скаГі діїнрагурі.Г.- Міиск: Нлв\ки і пчііка, І‘Ж>.-С\29.
Павуковая навізна дысертацыйнага даследаваннп заключаецца у тым, Luje аутар упершыню пае цэласны, грунтоуны і свабодны ад крытычна-палітьічнай зададзенасці аналіз творчасці Язэпа Пушчы 20-х гадоу. У рабоце прасочаны лрацзс фарміравання і звалюцьіі эстэтычных, мастакоускіх і ідзйньїх схільнасцяу паэта, прааналізаваньї не толькі вядомыя творы Пушчы, а і тыя, якія заставаліся у ценю для крьітьікі і чытачоу. Даследаванне прынцыпова адрозніваецца ад папярздніх тым, luto яго аутар імкнууся не упісваць творчасць пазта у ідзалагічньїя рамкі, а даць ей найбольш псіхалагічна-эстзтычную і духоуна-ідзйную характарыстыку, абаліраючьіся непасрздна на тэксты тоорау, а таксама на успаміньї сучаснікау Язэпа Пушчы і у тым ліку яго блізкіх свая'коу.
Навуковао І практычнае значэнне работы
Матэрыялы даследавання творчай індьівідуальнасці Язэпа Пушчы могуць быць выкарыстаны пры стварзнні падручнікау для сярздняй і вышзйшай школы, у якасці вучэбнага матэрыялу для наоучэнцау, ліцояу, студэнтау ВНУ, пры распрацоуцы спецкурсау, спецсемінарау, пры напісанні курсавых і дылломных работ.
ЗкаїїамІчнас значэнне атрыманых оьшікар
Вывучэнно творчасці Язэпа Пушчы неабходна для напісаннл г.азбаулєнай абмежаванняу ідзалагічнай і палітьічнай цэнзуры гісторьіі беларускай літаратурьі паслярэвалюцыйнага перыяду, у прьіватнасці, для падрьіхтоукі акадзмічнага выданнл "Гісторьіі беларускай літаратурьГ, падручніка для студзнтау-філолагау, "Беларуская літаратура XX сгагоддзя”, над стварэннем якога працуе кафедра беларускай літаратурьі БДПУ імя Максіма Танка..
Духоунає нацыянальнае Адраджзнне не можа грунтавацца толькі на лозунгах, закліках і галаслоуных заявах пра высокую культуру народа Адраджзнне павінна грунтавацца на рэальных здабытках мінульїх пакаленняу, а таксама на жаданні па-сапрауднаму узбагаціць і узвьісіць сваю нацыю. Спадчына Язэпа Пушчы - адна з тых жыватворчых крьініц, якія памнажагаць нашы духоуныя сільї, набліжаюць нас да спасціжзння прьігажосці, робяць
пюдзей больш гуманньїмі і культурным). Таму вывучэнне творчасці Язэпа Пушчы - тэта яшчз і уклад у справу Адраджэння беларускай культуры, ЗрларускяЯ наиьи'.
Метад даследавання
Дысертацыйнае даспедаванне пабудавана на а снова лапчна-храналагічнага паэтапиага разгляду творау Язэпа Пушчы і вызначэння іх месца у літаратурньїм працэсе у цэлым. Пагічна-храналагічньї прынцып выаучэння сладчыны паэта дазвапяе з навуковай грунтоунасцю разгледэець працэс фарміравання і еыяулення яга маета ко ускай індьівідуальнасці, звалюцьіі светапогляду. Аналітьічньї метад разгляду літаратурнага матэрыялу дае магчымасць глыбока пранікнуць у змест тверау, зразумець іх ідзйную аснову, вьіяаіць творчае credo Пушчы.
Асноунып палажзнні, якій оыноепцца на абарому
Творчая індьівідуальнасць Язэпа Пушчы была сфарміравана і найбольш ярка лраявілася у лерыяд да 1930 года..
Мэстацкая, лааратурна-крытычмал дїсйііссці, Ясог.а Пушчы - цікавая нацыянальная з'ява, састауная частка літаратурнага працэсу 20-х гадоу, адзін з самых яскравых паказчыкау нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі у той перыяд.
Праз усю мастацкую спадчыну Язэпа Пушчы праходзіць ¡дэя імкнення да гармоніі і хараства у свеце, што адпавядае эстэтычным прынцыпам Адраджэння і сеедчыць аб імкненні лаэта узняць узровень беларускай літаратурьі да еурапейскага
Яззп Пушча - адзін з лідзрау літаратурнага працэсу 20-х гадоу на Беларусі, аб чым сведчыць актыуны удзел паэта у арганізацьіі і распрацоуцы эстэтычных праграм аб’яднанняу "Маладняк" і ’’Узвышша" - самых значных беларускіх літаратурньїх суполак у 20-я гады.
Творчасць Язэпа Пушчы з'яуляецца важкім избыткам літаратурьі і культуры Беларусі у 20-я гады і дав магчымасць больш поуна уявіць эстэтычныя і мастацкія вартасці тагачаснай беларускай паззіі.
Асабістьі уклад аутара
Работа напісана без сааутарау над кірауніцтвам прафесара Д Я.. Бугаева Даследаванне дає магчымасць змяніць пункт погляду, які склауся раией на творчасць Язэпа Пушчы, і больш гпыбока разабрацца у яго асобе як пазта Даследаванне дазваляе зняць усталяванае у сааєцкі час перакананне, што Яззп Пушча -- другарадны пазт, якому бьші уласцівьі хістанні і "блакпная мляукасць” у паззіі. Матэрыял даследавання дэманструе багацце і разнастайнасць творчасці Язэпа Пушчы, адкрывае яе арьігінальнасць і складанасць няпоуна і неаб'ектыуна ацэненыя у свой час
Апрабацыя асноуных аышнау даследавання
Па тэмо дысертацыйнага даследавання зроблены вьіступленні на наступных навукооых канферэнцыях
V канферэнцыя маладых вучоных філфака БДУ. Мінск 16 лістапада 1989 г Рзспубліканская лаоукова-практычная канферэнцыя. Мінск. 1994 г. Дысертацыя абмеркавана на пасяджзнні кафедры беларускай літаратурьі БДПУ їм я Максіма Танка.
Змест дьісертацьіі
Ва уоодзінах пакаэана ступень распрацаванасці у беларускім літаратуразнаустве оызначаных праблем развіцця літаратурнага працэсу 20-х гадоу і у прьіватнасці творчасці Язэпа Пушчы.
Агульная характэрыстыка работы заключаецца у абгрунтаванні актуальнасці выбранай тэмы, вьізначзнні мэты і задач даследавання, навуковай навізньї і прахтычнага значэння вьінікау працы.
Аутар зьіходзіць з таго, што з праеедзенага даследавання вьінікае: Язэп Пушчз — адзін з цікавейшьіх і самых арьігінальньїх паэтау 20-х гадоу Ён не толькі не быу другараднай фігурай у літаратурьі таго часу, а з'яуляуся адной з найбольш яркіх творчых асоб у літаратурньїм лрацэсе 20-х гадоу XX стагоддзя.
Для таго, каб вызначыць ступень даследаванасщ творчасц! Яззпа Пушчы у беларусюм лпаратуразнаустве, аутар дае каротю агляд крытычных >.1агзрыял?‘", прысвечаных творчасф лаэта. Крытычныя водгум з'яулял|ся I адразу пасля публ1кацый парных творау Я.Пушчы, I пазней - у 70-90-я гады. Але н1 адз1н з ¡х не можа прэтэндаваць на глыбокае даследаеанне усёй творчасц1 Язэпа Пушчы ц( хаця б пэунага яе перыяду.
Л(таратуразнаустоа савецкага I паслясавецкага часоу нал^чвав няшмат крытычных лрац, прысвечаных разгляду творчасц! Язэпа Пушчы. Як адзначалася вышэй, у пераоажнай болыиасф гэтыя працы не магл1 быць яоуным! ( аб’ектыунымг Творчасць Пушчы цзласна I астэматызавана наогул не даслэдавалася. Большая частка крытычных арты.кулау нашсана пра асобныя зборнЫ або творы \ пры гэтым найперш са строга зададзеных ¡дэалапчных, а не з Л1таратуразнаучых ( мастацшх пазщый, Практычна не закранапася I аб'ектыуна не магпо быць асветлена пытанне пс/халоги \ светапогляду пазта, без разумения чаго немагчыма сур'ёзна гаварыць аб праяуленн) творчай ¡ндывщуальнасцг Больш таго, савецюм л1тэратуразнауствам не быу аб’ектыуна, без ¡дэалапчных шорау, раэгледжаны м адзи твор Язэпа Пушчы. Таму, зыходзячы з патрабаванняу часу да натсання новай псторьи беларускай л!таратуры, неабходна даць поуны I аб'ектыуны разгляд творчасц! Язэпа Пушчы, падрабязна даследаваць найбольш цжавы перыяд яго творчасц1, яю прыпау на 20-я гады
У першай главе у раздзеле "Ранм перыяд творчасщ Язэпа Пушчы. Вытом светапогляду" даецца кароткая характарыстыка творчай платформы л1таратурнага аб'яднання "Маладняк", адным з аргажзатарау якога быу I Язэп Пушча. У гэтым раздзеле работы акрэслены эстэтычныя I мастацгая схтьнасц! маладога пазта, пакаэана своеасабл^васць эборжка “Ражца рыкае", ям выйшау у час супрацоунщтва Пушчы у "Маладняку". Таксама- прасочана адметнасць паэтычнага успрыняцця свету самм Язэпам Пушчам.
Зборжк "Ражца рыкае" падзяляецца на тры раздзелы. У дысертацьм паказана лапчная сувязь памЬк ¡мк Нягледзячы на тое, што творчая манера раннЫ вер шау Пушчы парауноувалася з творчай манерай С. Ясен ¡на, у рабоце сцвярджаецца, што паэт, хаця сапрауды адчувэу пэуны уплыу ясеншскай
лірьікі, усе ж адлюстроувау свет не у чужых, не у традыцыйных вобразах, а у своеасаблівьіх спалучэннях - сінтззах навакольнага свету.
Вобразы, знойдзеныя паэтам, добра зразумелыя малавеку, які жыве у еднасці з жывой, адухоуленай прыродай, адчувае сябе пад уплывам яе праяу. Для Язэпа Пушчы з'явы прыроды — жывыя, рэальныя істотьі, якія утвараюць непаугорны, своейсаблівьі свет фарбау, гукау, форм. Паэтычны свет Язэпа Пушчы не статычны, ён у руху, ва упэуненым імкненні да радасці, гармонії і свабоды. Весялосць, шчырае захапленне жыццём, воляй, бязмежнасцю -- такі настрой пануе у вершах зборніка "Раніца рыкае". Яны насычаны яркімі фарбамі, гірамяністьім святлом прьігажосці і аднаулення. Зборнік мае унутраную структуру, якая адлюстроувае змены светапогляду самога лаэта. Вершы першага раздзела аб'ядноувае імкненне перадаць настрой знтузіязму, веру у святочнае заутра, радасць, што перапауняе душу. І пазт робіць гзта праз блізкія, зразумелыя яму вобразы сялянскага жыцця, вескі. Свет існавання пазта не сузіральньї, а налоунены няспынным рухам - тэта знешні свет, адбітьі у пачуццях паэта. Дысертант абазначае першую ступень успрыняцця свету паэтам як фізічна-пачуццевую.
Другая ступень спасціжзння свету — асзнсаванне праяу знешняга, усведамленне сябе у сусэеце. Сацыяльныя змены, што адбьіваліся у краіне у 20-я гады, не маглі не уплываць на творчасць маладога пазта, юнацтва і пачатак творчасці якога прьіпалі менавіта на лершыя паслярзвалюцыйныя гады. Язэп Пушча, безумоуна, лрыняу рэвалюцыю, верыу абяцанням пра шчаслівае жыцце, што неузабаве павінна настаць, а паколькі юнацкі светапогляд паэта сфарміравала веска, то Пушча зноу, як і у першым раздзеле зборніка апявае яе, але новую, не падобную на тую "зрэбную", якую пакідае юнак, ідучьі у горад.
Вершы другога раздзела зборніка "Раніца рыкае" раскрываюць перад чытачом душзуна-асэнсавальны свет паэта, які па гльїбіні больш значны і складаны, чым свет, успрыняты знешне — фізічна-пачуццева У вершах раздзела "Я" паэт выяуляе сваю унутраную пазіцьію, выказвае свае перажьіванні і адносіньї да змен у свеце, а не толькі перадае уласны настрой.
Трзці раздзел зборніка носіць назву "Песьня". Тут у вершах пачынае акрзслівацца моцна выяуленая у далейшай паззіі Я.Пушчы тзма мастацкай
и
творчасці, духоунага і грамадскага прызначэння пазта. Вершы раздзепа "Песьня" яскрава выяуляюць, што у разуменні Язэпа Лушчы паэт не толькі сузіральна услрымае свет, асэисоувае яго праз знешнія выявы, але і узбагачае гэгы свет сваїм талентам, аддае свой дар, свае духоуныя набьіткі, жыццёвую мудрасць, вопыт. Першы вершаваны радок раздзела гучыць зваротам да песні: "Ой ды, песьні мае, цемнавірьія!"3 Гэта сведчанне імкнення спасцігаць існасць жыцця да самых гльїбінь. Язэп Пушча становіцца на шлях ¡дэальна - духоунага руху у творчасці.
Традыцыйна у крытыцы ранняя паззія Язэпа Пушчы ацзньваецца як "сялянская", але гэта не зусім правамерна. У кнізе "Раніца рыкае" Язэп Пушча акрзсліу свой шлях у літаратурьі, раскрыу, перш за усе для сябе, тры узроуні узаемадзеяння мастака і свету, але, вядома, не на агульнафіласофскім узроуні, а толькі індьівідуальна. Аднак разам з гэтым есць падставы гаварыць аб пададзенай у вершах зборніка цзласнай сістзме суіснавання знешняга свету і творцы. Узроуні успрыняцця свету паэтам эмяняюцца ад фізічна - лачуццёвага праз душзуна - асэнсавальны да ¡дэальна - духоунага, хаця ні на адным з гэтых узроуняу не адрываецца Язэп Пушча ад рэальнага жыцця.
У дысертацыйным даследаванні прыведзены вьшазванні тагачасных крытыкау, якія сведчаць, што у цэлым з'яуленне творау Язэпа Пушчы у літаратурьі было прынята станоуча. Гаварылася і пра імкненне паэта да адметнасці, да пошуку свайго асабістага шляху у паззіі, да яе духоунай загльїбленасці. Але гзтьія каштоуныя якасці Пушчавай паззіі не маті быць адзкватна ацэнены палітьічна-залежнай крытыкай таталітарнага фамадства, якая насцярожана ставілася да яркіх праяуленняу духоунасці, рэзка ацэньвала індьівідуапьна-непауторньї пачатак у творчасці.
У другім раздзеле першай главы "Эвалюцыя грамадскіх і мастацка-эстэтычных поглядау Язэпа Пушчы” паказаны прычыны выхаду Язэпа Пушчы з літаратурнага аб'яднання "Маладняк” і яго удзел у стварзнні літаратурнага аб'яднання "Узвышша". Як вьінік змянення і ускладнення мастацка-эстэтычных поглядау і разумения задач літаратурьі з'явіуся зборнік Язэпа Пушчы "Vita".
ЗА УВАГА: У і u.i і а і u ч зи\о)Т)асіи(гі прас.іпіс «рі.ніїїалііу.
’ГЬнгіа Я. "Vita": По?зік- ЧІсїіск; Вмд-ва Бюро Ма.ія,т>»яка, 1926.-С.5.
У прадмове да гэтай кнігі аутар тэарэтычна акрзсліу кірунак свайго шляху у паззіі: "чарговао заданьне - сынтээ, стройная сугучнасьць романтызму жыцьця з яго рзалізмам, і гэта мы хацелі назваць словам "Viía" - жыцьцё -вітаізм"4. Інакш кажучы, лаэт паглыбляе, робіць больш тонкім свае разумение жыцця і ужо свядома ¡ упэунена прьіходзіць да спалучэння у паззіі, у слове духоуна-ідзальнага (рамантычнага) і рзалістьічна-праяуленага (наяунага), адпаведнасць паміж чым, па сутнасці, і складає гармонію, сугучнасць, суладдзе у свеце.
У рабоце паказаны мастацкая цзласнасць зборніка "Vita", гльїбіня адчуванняу пазта і інтуітьіуна-філасофская прырода яго вершау на пэуным этапе. Для творау са зборніка "Vita" характэрна спалучэнне асацыятыунага, вобразна-метафарычнага з натурапістьічньїм. У некаторых вершах гэтага зборніка гучаць матывы роспачы, суму, адчування катастрофы.
У многіх вершах кнігі "Vita" сустракаюцца словы "душа", "сэрца", "туга", "боль", "плач". Гэта сведчыць пра гльїбокія эмены у светаадчуванні пазта. І калі большасць вершау зборніка "Раніца рыкае" прасякнута вясновым святлом, насычана буйньїмі фарбамі, рухам, то вершы зборніка 1926 года маюць спакойны, лрыглущаны восеньскі колер. На эмену раніцьі прьіходзіць вечар Як зазначає Л. Мазанік, "усеахопны сонечны экстаз, які стварау агульны настрой у зборніку "Раніца рыкае", знікае. Акаляючы свет радує, захалляе, але . адначасова трывожыць сваей неуладкааанасцю, загадкзвосцю, нават вьжлікае страх"5. Паэт востра здчувае сваю унутраную супярзчлівасць, перажыпае адзіноту, неразуменне яго людзьмі як песняра. Лззп Пушча імкнууся спапучыць у соаёй творчасці рэальнае і ¡дэальнае /аб гэтым сказана яшчэ у прадмове да зборніка "Vüa7, але наяве, у салрауднасці не змог знайсці аб'яднання знешняга і унутранага.
Як лагічньї працяг кнігі "Vita" у 1927 годзе з’яуляецца зборнік "Дні вясны". Вершы з "Дзён вясны" гучаць роздумам-асзнсаваннем і працягваюць томы і матыоы ранейшых творау са зборнікау "Раніца рыкае" і "Vita". У вершах "Дзён вясны" Яззп Пушча яшчэ больш глыбока, чым у ранейшых творах, перадае стан сваей душы, яшчэ больш трагічна гучыць матыу суму і жалю. Цяпер паэт ужо
■* Пхтнча Я. ,rVilaM: Псозіі- Мспск: Вмд-ва Ципр. Бюро Ма.іа.шяки. 1926.- С.З.
•' Мазанж Л. ІЗяріиллспа^іа //Шліхам іадо>: Псі. ли. зб.- Мшск: Масі. ліг.. 1993.- С.7Н.
упэуномы, што менавіта падзеі, якія адбывагоцца у грамадстве, знішчальна уздзейнічаюць на прыгажосць і гармонію жыцця. І такое закатаванао жыццё, пго лад нараджаюць смутак і тугу, якіп цяжарам кладуцца но сэрца. Язэп Путча суадносіць стан уласнай душы са з'явамі прыроды. Паэт знаходзіць мастацкіп вобразы, пкіп праз колер, гук, форму перадаюць настрой аутара і яго разумение атмасферы жыцця, змсн у краіне.
Таксама, як і у папярздніх зборніках, вершы пазта напоунены гукзмі і колерамі прыроды, але цяпер яны значна змяніліся, амаль зніклі сонечныя і нястрымана вясёлыя рытмы, пераважаюць працяглыя, змрочньт, якія мучаць аутара. Добра адчуваецца, што Яззп Пушча пакутуе ад такога стану душы, ад свайго уласнага песімізму, у якім, дарзчы,' не стамляліся яго абвінавачваць крьітьікі Большасць жа вершау Язэпа Пушчы са зборніка "Дні вясны" і сапрауды напоунены сумньїмі матьівамі. Не першы раз з'яуляецца прадчуванне адзінотьі, манатоннага поступу жыцця, быццам збоку ад жывых, рэальных з'яу. Такі настрой праяуляєцца у вершах "Праллюскочуць гады, бы пада", "Браты вы мае", "Дружбакоу - таварышау ня маю". Жаданнэ не быць адзінокім і унутранпя адзінота суіснуюць у душы паэта
З'яуленне такіх думак і матывау тлумачыцца тым.што Яззп Пушча ужо у той час добро усведамляу: запушчана машына саеецкай камуністьічнзй сістомьі, якая працуе менаоіта за кошт бездухоунасці і страху. І самае жахлівае, шго чакао народ, - гэта страты духоуиыя: нявер’е у сябо, у дабро, знікненно ідзалау, занядбанне кзранеу, страта духоунага пункту апоры.
У процівагу сумным, роспачным матывам часткі вершау са зборніка "Дні вясны" гучыць матыу спадзявання і веры, капі наяве сум, роспоч, страты. У Язэпа Пушчы роспач не вьіліваеица у песійіізм, но становіцца прычынай бяссілля і страты сябе як особы і пк пазта. Нподварот, узмацняецца жаданне захаваць чьісціню сзрца і душы, не эпынуцца у палоне безнадзейиасці. Ало нэ жадау паэт набыць весялосць цаною здрады сабо і песням. Не застаецца сумненняу, што ідзі і ідзапьі, да якіх хінууся Пушча, ніяк не стасаваг.іся з фактычна жьіццезнішчальньїмі па сваей сутнасці практьічньїмі устамоукамі маладой савецкай дзяржавьі - будучага монстра таталітарнагз рожыму.
Пасля лагічна-паслядоунага аналізу вершау зборніка "Дні оясны" прыведзены яго ацзнкі тагачаснай крытыкай. Яны рззкія, непрьіхільньїя, па
сутнасці знішчальньїя, што яшчэ больш яскрава падкрзслівапа разыходжанне Язэпа Пушчы у ¡дзйна-мзстацкіх поглядах з афіцьійнай літаратурнай крытыкай.
У гэтым жа раздзеле прааналізаваньї "Лістьі да сабакі" і "Асеньнія песьні" , якія сталі палітьічньїм лрысудам для Пушчы. У гэтых творах ясна чуецца адкрыты пратэст супраць грамадскага ладу краіньї. Яззп Пушча гаворыць, што ён супраЦь тага ветру падзей і перамен, што дзьме у краіне. Воля для паэта заусбды была найвялікшай каштоунасцю. Має Пушча і сілу, і смеласць сказаць свае слова, якое не залежыць ад афіцьійньїх кірункау літаратурьі. І калі у гаворцы аб вершах са зборнікау "Раніца рыкае", "Vita" і "Дні вясны", адзначалася індьівідуалістьічнасць пазта, тое, што єн у большасці вершау перадаеау стан уласнай душы і свае адчуванні, то у "Лістах да сабакі", а таксама і jr "Асеньніх песьнях" аутар адкрыта дав ацзнку грамадству, выказвае думкі наконт будучага гэтага грамадства, разважае аб тым, што можа уратаваць країну ад краху. Пушча сцвярджае, што якія б перамены ні адбьіваліся, як бы не змянялася дзяржава, якія б ветры не дзьмулі, тое, што вечна - прыгажосць, сонца, паззія, зоры - застанецца нязменным.
Тама радзімьі у Пушчавай творчасці гучыць тым больш моцна, чым глыбей паэт адчувае трагедыю роднай краіньї. Лёс Беларусі, якую Яззп Пушча любіу і алявау і якой эаставауся заусёды верны, вельмі непакоіць пазта. Пушча прадбачыу трагедыю страты спадчыны, перш за усё ламяці продкау, і рабаванне "чужьмі людзьмі" нацыянальных багаццяу нашай старажыгнай і прыгожай зямлі. Матывам занепакоенасці лесам радзімьі радкі "Лістоу" блізкія вершам з цыклу "Заходняя Беларусь" і некаторым вершам са зборніка "Vita".
Такім чынам, у першай главе дьісертацьіі зроблены літаратуразнаучьі аналіз зборнікау "Раніца рыкае", "Vita", "Дні вясны". Вызначана мастацкая цэласнасць гэтых зборнікау, прасочана эвалюцыя светапогляду Язэпа Пушчы. Лірьїка Пушчы яскрава адлюстроувае змену настрояу і эстэтычных прьіхільнасцей паэта ад ранняга імажьінізму да глыбокай алегарьічнасці. Сімволіка вершау Язэпа Пушчы звязана як з фальклорнай вобразнасцю, так і з агульнафіласофскімі, а таксама з рзлігійньїмі катзгорьіямі і вобразамі. •
У другой главе у раздзеле "Творчасць Язэпа Пушчы 1928-1930 гадоу. Раскрыццб грамадска-лалпычных і эстэтычных поглядау" разгледжаны паэмы Язэпа Пушчы і новыя вершы, якія увайшлі у зборнік "Песьні на руінах".
Адчуванне паэтам раз'яднанасці у свеце, яго руйнавання, энешняга і унутранага, яскрава адбілася у паэтычнай трылогн - паэмах "Песьнп вайны", "Цень Консула", "Крывавы плякат". Гзтыя тры творы адлюстроуваюць найвышэйшую ступень адчування паэтам парушэння гармоніі у свеце, страту боскага пачатку, час панавання сілау зла і адначасова няухільную веру аутара у вечнасць і незнішчальнасць Прьігажосці, Веры, Стваральнай моцы ачышчэння і адраджэння свету.
Паэма "Песьня вайны"/1914 - 1915/ упершыню у скарочаным варыянце пачала друкавацца у часопісе "Узвышша", асобныя раздзелы бьілі змешчаны ва "Узвышшы" у 1928 годзе. Язэп Пушча, ствараючы паэму, меу на увазе не толькі канкрэтную вайну. Вайна у яго творы паустае як з'ява, што супроцьстаіць стварэнню, як праява пякельнага свету і яго сіл. Паэт раскрывав сутнасць вайны як праяулення антыбоскага пачатку. Аднак Пушча стварае на адарваныя ад рзальнасці філасофскія катэгорьй, а паказвае небяспеку, фатальнасць, маштабнасць, усеабдымнасць — ланцуг пачаткау і вьінікау канкрэтнай з'явы разбурэння.
Вайна у Пушчы паказана як сіла, што лазбауляе чалавека чалавечнасці, і іераіварае яго у міфічнага звера, лютую і бессардэчную лачвару.
Паэт раскрывав у лаэме механізм вайны — яв прычыны, умовы існавання, наступствы. Пушча стварае рзалістьічна-алегарьічньїя карціньї вайны, у якіх спалучаюцца рзаліі і мастацкая метафара.
Гаворачы пра саму з'яву вайны, Язэп Пушча выказвае боль за свой родны край - Беларусь. Беларусь - пакутніца, вьігнанніца, жабрачка, ахвяра імперскай палітьікі Расіі і вайны. Аднак і у суцэльным змроку гвалту і страт Пушча не пяе безнадзейнасць і безвыходнасць. Паэт-рамантык верыць у будучыню і адраджэнне сааёй краіньї.
Як антытэза абагуленаму вобразу вайны-руйнавання з'яуляецца вобраз Марьіі, які у пазме "Песьня вайны", як і вобраз Маці Божай у хрьісціянстве, звязаны з красой, чьісціней, заступніцтвам, светлым пачаткам у свеце і выратавальным шляхам для яго.
Язэп Пушча па-мастацку аналізує усе праявы вайны, стварае алегарычны адбітак духоунага стану свету.
Як квінтзсенцьія, як найвышэйшая ступень адчуванняу пазта, гучыць у пазме "Песьня песьняу". Тут Пушча без паутахсу, рээкэ, кянтрастна падає змрочныя карціньї рэальнага свету — свету вайны і руйнавання, і з гльїбокім захапленнем, узнёслай адкрытасцю пяе гімн Багіне Багіняу, якая павіннз сьісці на зямлю і прьівесці у гармонію жыцце.
У 1929 годзе у зборніку "Пєсьні на руінах" была надрукавана другая частка вялікай лірьічнай трьілогіі—пазма "Песьня окупацьіі /1918/". Асобныя раздзелы гзтага твора бьілі эмешчаны у часопісе "Узвышша" годам раней. Перайменаваушы свой твор і даушы яму назву ''Цень Консула", Язэп Пушча тым самым робіць акцзнт, што ключавой праблемай паэмы будзе праблема улады. У пазме папітьїка, як і вайна з'яуляецца увасабленном сільї, якая парушае гармонію, супроцьсгаіць святлу, боскаму пачатку у сусвеце. У гзтым творы паказаны тры вядучыя сільї, на якіх трымаецца таталітарньї рэжым. моцная дыетатарская улада у вобразе Консула, войска, якое улада выкарыстоувае для абароны сябе, сваіх інтарзсау і падаулення нязгодных (вобраз Лейтзнанта), і прэса, якая таксама служыць толькі уладзе, фарміруе фамадскую соядомасць і падсвядомасць, на.якіх у патрэбны момант улада ¡фае, як на клавішах механічнага піяніна, вядома, зноу на сваю карысць. Такім чынам, трзцяя сіла— прзса, Журналіст. Гэтьт тры сільї — "нарада траіх"— выносяць смяротны прысуд Батуры-герою паэмы, які не згаджаецца з сістзмай несаабоды у дзяржаве.
У эаключным раздэеле лазмы Пушча дає сімвалічна-рзалістьічнае апісанне пакарання Батуры. Тут відавочна прасочваецца сувязь сюжэта паэмы і біблейскага сюжэта аб лакаранні Ісуса Хрыста. Зразумелы сімвалічньї сэнс такога падабенства. Паэт сцвярджае, што імперскі, дьіктатарскі лад знішчае не толькі людзей, якія не скараюцца рэжыму і сваімі дзеяннямі пярэчаць спакою непадзельнага панавання адной асобы у дзяржаве, а і сам па сабе з'яуляецца найвялікшьім злачынстеам супроць Чалавека, Дабра і Бога, супраць светлага пачатку у свеце.
Трагічньї фінал паэмы: за пакараным Батурам, як Марыя за Хрыстом на Галгофу, ідзо Матуля. Пне ад "святой інквізіцьіі" Сын Чалавечы— знішчаецца боскі пачатаку чалавецтве. Пушча дае шырокае абагульненне вобраза Батуры, захоуваючы у прыватным сюжэце сэнс біблейскай алегорьіі.
Паэма "Цепь Консула”, калі не абмяжоувацца яе спрошчаным тлумачэннем як твора аб нямецкай акупацьіі 1918 года, гучыць як балючае прароцтва сваей айчыне, як папярэджанне аб чорным змроку крывавай камуністьічнай сістзмьі
У 1930 годзе спачатку друкавалася ва "Узвышшы", а потым выйшла асобным выданнем паэма Язэпа Пушчы "Крывавы плякат" твор пра падзеі белапольскай акупацьіі на Беларусі. Гэта паэма з'явілася за "Песьняй вайны" і "Ценем Консула". Калі улічьіць, што менавіта гзты твор меуся налачатку называцца "Песьняй рзволюцьіі”, то яго лагічна было б разглядаць як трзці твор трьілогіі паэм. Але "Крьівавьі плякат” адрозніваецца ад дзвюх папярздніх паэм і у мастацкім плане, і у сэнсавым. Названая паэма значна уступає "Песьні вайны" і "Ценю Консула" па гльїбіні мастацкіх абагупьненняу, сімвалічнай значнасці вобразау. Падзеі у пзэме 1930 года больш канкрэтызаваны, акрэслены, названа дакладная дата падзей — "дваццаты год— крьіві і сьлёз"®. Тут Пушча, у адрозненно ад дзвюх папярздніх паэм, не адступае у алаояданні ад падзей белалольскай акупацьіі, не стварае абагулена-сімвалічньї, гльїбінна-філасофскі адбітак гэтых падзей. Практычна уся паэма складаецца з рзллік герояу, ні адзін з пкіх, дарзчьі, не має уласнага імя. Словы паомы гучаць вялікім болем і крыудай за знявечаны вайною край, за родную Беларусь, якую нішчаць акупанты.
Паэма "Крывавы плякат" не стасуецца да "Песьні вайны" і "Ценю Консула" ні па формо, ні па зместу. Магчыма, Пушча сапрауды моу задуму напісаць яе як трэцюю частку трьілогіі паэм, але лічьіць ёю "Крывавы плякат", на погляд дысертанта, будзе лэмылковым. Гэтая паэма можа разглядацца як самастойны твор, які па пэуных прыкметах увогуле но улосцівьі творчаму погляду Пушчы. Такім чынам, аутар даследавання лічьіць, што разглядаць як лагічнае цэлае магчыма толькі паэгиы "Песьнп вайны" і "Цень Консула", а паэму "Крывавы плякат” трэба тлумачыць асобна.
Гаворачы аб паэмах Язэпа Пушчы у цэлым, можна адзначыць іх вплікао значэнне для разумения звалюцьіі грамадскіх і эстэтычных логлядау паэта. Пушча не спыняецца у творчым развіцці, а пасляхоза працуе над формай і
'■ ГЬшча Я. Крмпапм п іякаї. - Міііск: Бс.шяржвид, 1930,- С.5 .
зместам сваіх творау. Зварот да жанру лаэмы-гэта само па сабе з'явшася для Пушчы узыходжаннем на больш высокую ступень мастацкай творчасці. Імкненнв не толькі вьіразіць сябе, раскрыць свае мастацкія і грамадскія погляды і прьіхільнасці, але і зрабіць гльїбокія абагульненні, паказаць логіку і сутнасць пзунай з'явы— вось што вызначае паэмы Язэпа Пушчы, асабліва "Песьню вайны" і "Цень Консула".
У 1929 годзе выйшау чацвёрты зборнік Язэпа Пушчы "Песьні на руінах". Па сваёй будове гзта паэтычная кніжка адрозніваецца ад папярздніх зборнікау. Па-пєршае, у "Песьні на руінах" уключаны некаторыя творы, якія раней друкаваліся у зборніках "Vita" і "Дні вясны", па-другое, зборнік змяшчае не толькі вершы, але і паэмы "Песьня вайны" і "Цень Консула", а таксама цыкл "Асеньнія песьні", падзеленыя на асобныя вершы. У папярздніх зборніках не паутараліся вершы, у іх бьілі надрукаваны новыя творы, якія раней бачьілі свет толькі у часопісньїх публікацьіях. '
Зборнік "Песьні на руінах", таксама, як і тры ранейшыя зборнікі, має лагічна-сзнсавую кампазіцьію. Пазт праз свае уласныя думкі, адчуванні, уяуленні вядзе чытача да алегарьічна-філасофскіх высноу. Ён упэунена акрзслівае свае перакананні, веру, высвятляючы іх як бы праз прызму аб'ектыунай, непарушанай чалавекам, прьігажосці свету.
У рабоце прааналізавана лагічна-сзнсавая кампазіцьія зборніка у цэлым, а таксама разгледжаны вершы, якія не уваходзілі у папярзднія зборнікі паэта. Аутар работы дає спасылку на тагачасныя крытычныя матэрыялы, якія яскрава дзманструюць негатыуныя адносіньї афіцьійнай крьітьікі да творчасці Язэпа Пушчы. Асобна прааналізавана пазма "Сады вятроу", якая разам з некзторьімі вершамі, што не увайшлі у зборнік "Песьні на руінах", павінна была увайсці у зборнік "Грзшная кніга". Пазма "Сады вятроу" лрацягвае важную для творчасці Пушчы тзму мастака і мастацтва, вызначэння месца пазта у грамадстве.
У паэме "Сады вятроу" Яззп Пушча выкарыстоувае той жа прыём, што і у пазме "Цень Консула",— раздвойвае вобраз пазта, каб паказаць магчыМыя розныя шляхі у творчасці. У "Ценю Консула" антытэза пабудавана на вобразах лірьічнага героя — аідара паэмы, ад асобы якога вядзецца апавяданне, і яго
добрага знаёмага, які "лолітьїкай песьню дашчэнту эамурзау". У "Садах вятроу", адпаведна, з аднаго боку, аутар - лірьічньї герой і Мяроха — з другога.
Праблема прыстасаванстаа і прадажнасці тоорчасці непакоіла Пушчу вельмі моцна Гэта было абумоулена самім жыццём і творчым лесам паэта, бо калі б єн абрау для сябе шлях сваіх антыгерояу, напзуна, жыццб яго склалася б інакш. Але для Пушчы больш важным было сумленне, уласная годнасць і гонар.
Аналізуючьі творчасць Язопа Пушчы, абавяэкова трэба вылучыць публіцьістьічньїя творы пазта. У іх не менш яскрава, чым у паззіі, выяуляецца светапогляд і раскрываюцца мастацкіп прьіхільнасці Пушчы. Гэтыя творы можна падзяліць на дзве вяпікія групы паводле матзрыялу і тзмау, якіп у іх асвятляюцца.
Першая група— гэта літаратуразнаучьія і публ'щысгычна-крытычныя артыкулы, у якіх Пушча закранае розныя праблемы сучаснай яму літаратурьі і вытокау мастацкай творчасці увогула. На найбольшую гльїбіню і аналітьічнасць прэтзндуе артыкул "За стыль опохі", у якім аутар імкнецца акрзсліць накіраванасць усйй сучаснай яму мастацкай тоорчасці і паззіі у тым ліку.
Другую групу складаюць невялічкія кпытычныя яптмігупкі ияпісань'Я зб канкрэтных паэтычных зборніках сучаснікау пазта і класікау бэларускай літаратурьі. Ідзйньїя пьітанні маладой боларускай паззіі, ва уяуленні Пушчы, найбольш вьіявіпіся у артыкулах, прысвечаных "мападнякоускаму" руху.
Артыкулы, прысоечаныя разгллду канкрэтных паэтычных зборнікау, сзнсава можна акрзсліць словамі самога Пушчы з артыкула, прысвечанага зборніку Плтра Глебкі "Шыпшына", дзэ ён каэау, што захацеу падсумаваць тыл першыя уражань», якія на яго зрабіу гэты зборнік. Менаоіта свае першыя уражанні выказвае Лзэп Пушча і у іншьіх артыкулах такога характеру, не замахваючыся на гльїбокі аналіз творчасці аутарау. Гэтым тлумзчыцца прыватнае значзнне падобных прац, якія не прзтзндуюць на гльїбокія мастацкія абагульненні. Але гзта ні у якім разе не недахоп, а толькі адзнака ці прыкмота такіх крытычных водгукау, якія вызначаюцца трапнзсцю аутарскіх меркаванняу, дакладнасцю ягоных ацзнак.
Яззп Пушча не спыняуся толькі на пазтычнай творчасці, хоць яна, безумоуна, была асноунай. Яго пяру належаць прафесійньїя тзарэтычныя
разважанж, яюя больш поуна раскрываюць кола яго эстэтычных схтьнасцяу 1
1п I .
Па артыкулах Язэпа Пушчы можна меркаваць аб яго лааратурных прыхтьнасцях 1 скфаванасц! крытычнай думкг Пушча умеу зауважыць галоунае, ¡стотнае у творы або зборжку паэз11, як.1 ён аналпавау, а таксама прасачыць тэндэнцы! будучай творчасц! паэта ц1 празата — аутара разглядаемага твора. Пушча ¡мкнууся аб'ектыуна, поуна I непрадузята ацанщь творы сваи сучасн!кау-паэтау I п|сьменнжау. Яго ацзнк! вызначаюцца мастацкай крытычнасцю, чалавечай добразычл1васцю, умением адзначыць набытк! тоорчасц!, падтрымаць маладых аутарау, паращь магчымы кфунак раскрыцця ¡х таленту. У артыхулах паэт выяуляе не талью сваю фталапчную дасведчанасць, але I асабетыя эстэтычныя схтьнасц1, яшчэ больш поуна раскрывав уласныя мастацкт густы Артыкулы Язэпа Пушчы адыграл1 пэуную ролю у фарм]раванн1 эстэтычна-мастацкага кфунку маладой беларускай паэзи 20-х гадоу. Вядома, Пушча не быу выразн1кам ¡дэй афщыйнай иульгарызатарскай крытым, Няма у яго разносных артыкулау, яюя ушчэнт зн1шчал) б чалавечую I мастакоускую годнасць маладых пазтау.
У рабоцо грунтоуна разглядаецца творчасць Язэпа Пушчы да 1930 года, ала, каб лапчна завяршыць працу, неабходна, хаця б у агульных рысах прасачыць юрунак творчасц1 паэта пасля 1930 года Гэтую задачу выконвае у дысертацьи раздзел "Некаторыя аспекты творчасц) Язэпа Пушчы пасля 1930 года", у яюм анал!зуюцца некаторыя тэндэнцьм творчасц! Язэпа Пушчы часу высылю I пасля яе, вызначана мастацкая вартасць I ¡дэйная наюраванасць творау паэта гэтага часу. Высылка з БеларуЫ азначала для Язэпа Пушчы не толькI выгнанне э радз>мы, але ) забарону на творчасць, таму нешматл!юя вершы, яюя з'яв1л!ся у час жыцця за межам! Бе-ларус!, у параунанн! з папярэдняй творчасцю паэта, э'яуляюцца тольм частковым раскрыццём здольнасцяу Язэпа Пушчы. Пасля выгнання яго творчасць была выкраслена з Л1таратуры на доупя гады, а пасля рэаб1л1тацьп паэт, ужо будучы цяжка хворым чалааекам, не мог так плённа працаваць у лпаратуры, як да 1930 года •
Аутар даследавання сцвярджае, што погляд на творчасць Пушчы, ям склауся у беларусюм савецюм л^таратуразнаустве, не з'яуляецца аб'ектыуным. Работа дысертанта у цэлым дае магчымасць перагледзець ацэнку творчасц1
Язэпа Пушчы, грунтуючыся на здабытках самой творчасці, а не зыходзячы з зададзеных ¡дзалагічмьіх запатрабаванняу.
У заключзнні на аснове аналізу творчасці Язэпа Пушчы да 1930 года даюцца вывады, якія дазваляе зрабіць праведзеная праца. Такім чынам, можна сцвярджаць, што творчая індьівідуальнасць Язэпа Пушчы адна з найбольш арьігінальньїх і своеасаблівьіх у паззіі 20-х гадоу. Яго творы значна упльївалі на літаратурньї працэс і з'яуляліся яго неад'емнай часткам. Вершы і паэмы Пушчы належаць да найбольш значных набыткау літаратурьі і культуры Беларусі у 20-я гады. Але на працягу цэлых дзесяцігоддзяу яны, па сутиасці, перакрзсліваліся ідзалагічна несвабодньїмі вьїказваннямі літаратурньїх крытыкау. Гэтую практыку трзба рашуча перагледзець. Паззія Язэпа Пушчы, яго творчыя дасягненні павінньї заняць адпаведнае месца ^ гісторьіі беларускай літаратурьі як адны з найбольш цікавьіх і своеасаблівьіх па форме і зместу. Творчую спадчыну Язэпа Пушчы неабходна уключыць у праграмы для навучання не толькі на гуманітарньїх факультэтах вышэйшых навучальных устаноу, але і у агульнаадукацыйнай школе. .
Па матэрыяпах даследаваиня зроблены иаступныя публікацьіі:
1 ."Асеньнія песьні" і "Лістьі да сабакі" Язэпа Пушчы: на пералсме уяуленняу II Некоторые вопросы изучения славянских языков и литератур. Материалы V конференции молодых учёных филфака Б ГУ. Мінск. 16 ноября. 1989г. 0,2 д а.
2.Прарочаятрывогапаэта//Л|тзратуразнауства.
Заканамернасці літаратурнага працэсу Беларусі. Мінск. 1994 г. 0, 2 д.а.
3.Тэма вайны у паэме Яззпа Пушчы "Песьня вайны" II Матзрыяпы Рзслубліканскай нааукова-практычнай канферзнцьіі. "Беларуская мова і літаратура: праблемы навучання і вывучэння у сярэдняй і вышэйшай школе.” Мінск. 1994. 0, 2 д а.
4.А6 зборніку Язэпа Пушчы "Раніца рыкае‘7/ Весці БДПУ.-1994,- N 2.0, 4 д а.
Б.Мастацкая цэласиасць зборніка "Vita" //Весці БДПУ.-1995,- N 3. О, 4 д а.
РЕЗЮМЕ
В диссертации А.А.Дасько "Язэп Пуща: становление творческой индивидуальности" на материале поэтических и публицистических произведений поэта даётся анализ его литературной деятельности, направленный на изучение самого творчества Пущи и пересмотр официальных критических оценок этого творчества.
В первой главе в разделе "Ранний период творчества Язэпа Пущи. Истоки мировоззрения" даётся краткая характеристика творческой платформы литературного объединения "Маладняк", одним из организаторов которого был Язэп Пуща. В молодняковский период выходит первый поэтический сборник "Ранща рыкае". На материале стихотворений этого сборника определены эстетические и художественные особенности ранней поэзии Язэпа Пущи, подчёркнута оригинальная образность его творчества, а также прослежены особенности поэтического восприятия действительности самим поэтом. Во втором разделе этой главы "Эволюция социальных и художественноэстетических взглядов Язэпа Пущи" определены причины выхода Язепа Пуши из состава литературного объединения "Маладняк" и вхождения в литературное объединение "Узвышша". Как результат изменения художественно- эстетических взглядов и определения задач литературы, вышел сборник ’Vita". В работе определена художественная целостность сборника, отмечена глубина интуитивно-философской природы стихов. Тут же проанализирован сборник "Дн1 вясны", а также отдельные произведения — "Люты да сабаю" и ’’АсенЬмя песнГ.
Во второй главе в разделе "Творчество Язепа Пущи 1928-1930 годов. Раскрытие общественно-политических и эстетических взглядов" содержится анализ поэм Язэпа Пущи "Песня вайны", “Цень Консула", "Крывавы плакат", "Сады вятроу", а также сборника "Песж на руЫах" и отдельных стихотворений, которые были напечатаны в журнапах в обозначенный период Даётся краткий обзор публицистических произведений Язэпа Пущи. Во втором разделе второй главы "Некоторые аспекты творчества Язэпа Пущи после 1930 года" прослеживаются тенденции творчества Язэпа Пущи времён высылки и после неё.
Работа в целом даёт возможность пересмотреть оценку творчества Язэпа Пущи, сложившуюся в литературоведении советского времени и определить место творчества поэта в литературном працессе 20-х годов в Бепаруси.
У дисертацьіі Г А Дасько "Язэп Пушча станауленне теорчай ¡ндьівідуальнасці" на магэрыяле паэтычных і публщыстычных творау паэта даецца аналіз яго літаратурнай дзейнасці, накіравеньї на вызучэнне самой творчасці Пушчы і перагляд афіцьійньїх крытычных ацэнак гзтай творчасці.
У першай главе у раздзале “Ранні перыяд творчасці Язэпа Пушчы. Вьітокі сзетапогляду" даецца кароткал характарыстыка творчай платформы літаратурнага аб'яднання "Маладняк”, адным з арганізатарау якога быу Язэп Пушча. У маладнякоускі перыяд вьіходзіць першы паэтычны зборнік “Раніца рыкав". На матэрыяле вершау гзтага зборніка вызначаны эстэтычныя і мастацкія асаблівасці ранняй паззіі Язэпа Пушчы, падкрзслена арьігінальная вобразнасць яго творчасці, а таксама лрасочаны асаблівасці паэтычнага услрыняцця рзчаіснасці самім пазтам. У другім раздзепе гзтай главы "Эвалюцыя сацыяльных і мастацка-зстэтычных поглядау Язэпа Пушчы" вызначаны прычыны выхаду Язэпа Пушчы з літаратурнага аб'яднання "Маладняк" і яго удзел у стварзнні літаратурнага аб'яднання "Узоышша". Як еьінік змянення і ускладнення мастацка-эстэтычных поглядау і разумения задач літаратурьі з'явіуся зборнік йзэпа Пушчы "Уіїа”. У рабсцз ;с :,-,сстоц^2г.
цзласнасць зборніка, адзначана гпыб'ш інггуітьіуна-філасофсжай прыроды вершау. Тут жа прааналізаваньї зборнік “Дні вясны”, а таксама асобныя творы -"Лістьі да сабакі" і "Асеньнія песьні".
У другой главе у раздзела "Творчасць Язэпа Пушчы 1928-1930 гадоу. Раскрыццё грамадска-паштычных і эстзтычных поглядау" разгледжаны паэмы Язэпа Пушчы "Пес&я вайны", "Цень Консула", "Крывавы плакат", "Сады вятроу", а таксама зборніка "ПеАі на руінах" і асобных вершау, якія бьілі надрукаваны у часопісах у азначаны перыяд. Даецца кароткі агляд публіцьістьічньїх творау Язэпа Пушчы. У другім раздзеле другой главы "Нэкаторыя аспекты творчасці Язэпа Пушчы пасля 1930 года" лрасочаны тэндэнцьи творчасці Язэпа Пушчы часу вьісьілкі і пасля яе.
Праца у цэлым дае магчымасць перагледзець ацэнку творчасці Язэпа Пушчы, якая склалася у літаратуразнаустве савецкага часу і вызначыць месца творчасці паэта у літаратурньїм працэсе 20-х гадоу на Беларусі.
Summary
The dissertation The Maturing of Jazep Pusca's Creative Individuality by A.A.Dasko, sets out to examine the literary activity of the poet on the basis of his poems and analytical works. The aim is to explore J.Pusca's works in order to achieve a new comprehension of his poetry and to revise standard critics on it.
The paper is composed of two chapters, two parts each. The first part of the first chapter, Early Period of Jazep Pusca's Creative Activities: The Sources of the Poet's Outlook, is devoted to his activities in the literary group Maladniak where J.Pusca is one of the founders, with a brief analysis of the artistic credo of this group. During his Maladniak period, J. Pusca issued his first book of poetry, The Morning Growls ("Раніца рыкае"). This part attempts to draw out the main aesthetic features of The Morning Growls and of some other poems of the same period, to maintain Pusca's original images and metaphors.
The second chapter is divided into parts titled Jazep Pusca Creative Activity in 1928-30: Exploration of the Poet's Social, Political and Aesthetic Position, and Some Aspects of Jazep Pusca Work After 1930. The former is aimed to investigate Pusca's poetical and analytical works of the period set focusing especially on War Song ("Песьня вайны"). The Consul's Shadow ("Цень Консула"), The Bleeding Poster ("Крывавы плакат"), The Gardens of Winds ("Сады вятроу"), The Songs on the Ruins ("Песьні на руінах"), and some other publications of the time. The latter concentrates on the main tendencies of Pusca’s writings of the exile and post exile period.
The paper as a vtfiole gives a fresh look on Jazep Pusca's poetry; it fundamentally revises traditional understanding of the poet formed in Soviet critics, and states a specific role of this original Artist in the literary process in Belarus'of 20s.